Нарачанскi край

Я табой любуюся,
Край мой Нарачанскi дарагi.
Позiркам чаруюся
На квiтнеючыя берагi.

Кронамi кудлатымi
Сосны абдымаюць вышыню,
Сцерагуць пад шатамi
Леса векавую цiшыню.

Край нас вабiць тайнамi,
Водарам дурманiць ён густым,
Сiнiмi азёрамi,
Што манiстай пацерак
Шчодра так рассыпаны па iм.


Рецензии