Мая малая Радзiма

Я люблю Дубiну
За бярозаньку белую,
За рабiнку паспелую,
За царквушку любiмую,
За зямельку ўрадлiвую.
Я люблю Дубiну
За пакосы пахучыя,
За балоты дрымучыя,
За дубочкi магутныя,
За дзянёчкi спякотныя.
Не знайду я нi дзе
Бярозкi бялейшай,
Рабiны спялейшай,
Царквы залацейшай,
Зямлi багацейшай.
Не знайду я нi дзе
Пакосу раднейшага,
Паветра чысцейшага,
Дубкоў зелянейшых,
Дзянёчкаў цяплейшых.
Ты мяне пазавi.
Я на крылах прымчуся,
Сокам роднай зямлi,
Я даволi нап`юся.


Рецензии