Паравому Багдану

Для дзяцей

Напісаць хачу падзяку
Хлопчыку Багдану.
Светлалікім добрым знакам
Стаў мне. Без падману.

Многа зараз наракаюць,
Што не «тыя» дзеці.
Той, хто дрэннае шукае,
Двойчы тым не верце .

Дзеці - лепшае багацце,
Мне заўжды казалі.
Добра ведаю, як маці,
Дзеці ў нас - каралі.

І Багдан расце на дзіва
Сябруком  сапраўдным.
І да працы  ён руплівы,
І  памочнік спраўны.

Дапамог і мне таксама,
Як з нябёс анёлак.
Дзякуй тата! Дзякуй мама!
Сад, бабуля, школа!

Добра выхавалі хлопца,
Справы - лепшы сведка.
Без такіх людзей і сонца
Нам свяціла б рэдка.


Рецензии