***
Ў ва мне няма патрэбы
І голас мой, і смех
Там не гучыць.
Я толькі ціха к сонейку,да неба,
Уздыму далоні
Прабачэння каб прасіць,
Што раззлавала нешта
Ў вышыні крыштальнай
І атрымала ў адказ урок,
Як быць не трэба там,
Дзе не прасілі.
Як жыць не трэба так,
Каб чыйсці лёс падаўся блізкім,
Зразумелым! Даражэй за свой,
А чалавек здаецца - той!
Не той, не твой, абыйдзі кругам.
Усе мары патапі ў мінулым,
Як некалі ў вачах танула.
І толькі памятай далей
Любоў адна на век даецца.
Прымусіць выбраць паміж сэрцам,
Сваім, жывым, і сваім болем.
А вынік кожны мае свой.
Любоў людзей - што грэе сэрца,
Альбо любоў - нішто ўсё
Пасля якой.
Свидетельство о публикации №119122201106