Матуля, я хачу сказаць табе Дзякуй

Матуля, я хачу сказаць табе “Дзякуй”
Дзякуй за жыццё, што паказала, якім можа быць.
Свет і людзі, як можна кахаць і любіць.
Дзякуй за мову, што паклала ў сэрца
Песні, вершы – адчынены родныя дзверцы.
Дзякуй за праўду, з ёй лягчэй прабачаць,
За сябе і другіх не маўчаць, а казаць.
Дзякуй за веру у мяне і маю чысціню,
Што казала заўсёды “любую люблю!”
Дзякуй за мудрасць, што святло у душы прыняла,
Асвячала дарогу і заўсёды мне блізкай была,
Дзякуй, што побач ты, разам ідзём гэты шлях.
Звязаныя той павуцінкай у маіх і тваіх валасах.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →