сказки
з жабкаю светлы церам
У паэта душа не просіць –
Проста
ў сэрцы сваім
мізэрным
Я сама адчыняю дзверы
Для цябе ў бясконцую восень…
Калі
zЕro я (нуль казённы) –
Калабок, што казаў паліцам
Пра ваяж
і
узняў пагоню –
Я сама прапаную сёння
Быць табе нанаедным лісам.
Калі
ў лесе дамашніх плюшак
Ты захочаш - вярнуся зноўку!
Як ахвяра
парадаў слушных –
Я сама здыму капялюшык,
Толькі ты абярніся воўкам.
З гэтых слоў пасміхайся! Буду
Роднай
ўсмешкі чакаць,
як сонца.
Стань жа казкай і ў час астуды!
Я й сама апынуся цудам –
Толькі вер у мяне бясконца!
Свидетельство о публикации №119121800616
Посадим древо жизни, - плоды даров.
Адонис Ситник 05.07.2020 12:13 Заявить о нарушении