Без пасагу замуж выйшла...

***
                Светлай памяці мамы

Без пасагу замуж выйшла,
Без пасагу, без выправы,
Як у май зялёны – вішня,
Як у дзень вясновы – травы.

Мужу дзетак нарадзіла,
Вось і ўся яе выправа.
Бо любіла, бо любіла,
Нібы дрэва-граб – дубрава.

Як у май зялёны вішня,
Як у дзень вясновы травы,
Так за Лёшу замуж выйшла,
Як за граб ідуць дубравы.

Толькі дзетак нарадзіла,
Накахацца не паспела.
Хоць любіла, хоць любіла
За душу, а не за цела.

Ой, шуміць, шуміць дубрава
Над магілкаю тваёю.
А ўсяго й была забава,
Каб застацца удавою…

17 снежня 2019 г.


Рецензии