***
Сталом, ці абрусам,
Не страціў я гонар:
Быць беларусам.
Не здрадзіў я песні
І мове народа.
Мы з годнасцю неслі
І сцяг, і свабоду...
Праз лёсу пакуты,
Духоўную здраду,
Па шляху закутым
Я нёс сваю праўду.
Я верыу Радзіме,
Як вераць у Бога.
Нас лёсам адзіным
Спавіла дарога.
На шляху Айчыны --
Падман, землятрусы...
Нас змалку вучылі,
Што мы -- беларусы,
Што нашы карэнні --
З ліцвінскага роду.
У сэрцах мы грэлі
Любоў і свабоду.
І той, хто аднойчы
Паўстане між намі --
Зламаецца тройчы,
Бы лёд пад нагамі.
Свидетельство о публикации №119121710146