***

Я жыў на памежжы...
Цяпер -- на мяжы
Вялікае здрады,
Хлусні і падману.
Ратунак мой -- вершы
Ў агранцы душы.
Яны дужа рады
Люляць маю мару.

А мара -- Айчына,
Свабода, народ.
Дзе роўныя людзі
Правы свае маюць.
Тут хораша, чынна --
Тут доўжыцца род.
Тут сонейка будзіць
Красу майго краю.

Я вобраз Айчыны
Ад неба бяру.
Яго разбаўляю
З надзеяй і верай,
Каб голас мой шчыры
Быу чутны ў бару,
Што думкі люляе
Над белай паперай.

Яна мае вочы.
Яна мае слых.
Яна асвятляе
Самотныя думкі,
Каб вершам прарочым
Імчаць да вясны,
Дзе вера натхняе,
Развязвае рукі.


Рецензии