***
Што рухаюцца хаатычна,
Існуе мільярд пратонаў --
Усё вакол іх практычна.
Шкада, што наш зрок не бачыць
Таго, хто кіруе лёсам.
Мы можам жыццё зыначыць,
А можам застацца з носам.
Наш выбар -- у руху часу,
Што выпаў на нашы лёсы:
Магчымасць -- з'яднацца разам,
Ці ліць па Айчыне слёзы.
Яднай жа, народзе, думкі!
Гуртуйся, яшчэ не позна:
Пакуль не звязаны рукі,
Айчына нас кліча слёзна.
Пачуйце, сыны і дочкі,
Той голас шчымлівы, шчыры...
І разам на кліч той крочце,
Ратуйце спадзеў Айчыны!
Свидетельство о публикации №119121710131