***
Забяры іх хутчэй, Айчына!
Я зярняткам у глебу ўпаду на сяўбе,
Прыцягну ўвесь Сусвет вачыма.
Я з дажджамі да сонечных дзён дарасту --
Там спазнаю нябёсаў долю.
Каласіцца надзея мая на вярсту --
Яна з ветрам бяжыць па полю.
Хутка будуць зажынкі: калоссе, снапы,
Ды на мове народнай песні...
Я -- зярнятка. Я голас зямлі не забыў,
Я збярог яе водар весні.
Свидетельство о публикации №119121710116