Краiна павукоу

Я жыву ў краіне павукоў,
Што звіваюць краты з павуціны:
Аплятаюць люд з усіх бакоў,
Як балота абвівае ціна.

Не падаў начальніку руку --
Заўтра будзеш бавіць час без працы.
Праца будзе толькі павуку,
У яго ахова ёсць і панцыр.

Паспрабуй прыйсці да павука,
Выказаць нязгоду, абурэнне.
Схопіць за каўнер цябе рука,
І адкуль прыйшоў, туды й паверне.

Павукі... Паўсюдна павукі.
Нават лес без іх пражыць не можа.
У замежжа збеглі ўсе ваўкі --
Ім чужына выжыць дапаможа.

Вырас я на той сівой зямлі,
Дзе парваў Чарнобыль павуціну.
Тут няма сяброў, няма сям'і --
З лесу не збудуеш тут хаціну.

Цішыня... Нямая цішыня.
З ёй Чарнобыль рэквіем свой піша.
Тут для нотаў трэба вышыня,
Думак тых, з якімі ў згодзе ціша.

Павукоў цікавіць стольны Мінск:
Банкі, бізнес, фабрыкі, заводы...
Над вакном маім павук павіс,
Краты ўе і не пытае згоды.


Рецензии