Цячэнне
Падмытая ім Айчына.
Трывожна тут, сумна... Мой край дарагі
Вада, нібы нож стачыла.
Завострана думак народных лязо --
Мы лепшай чакаем долі.
Шукаем забыты, праўдзівы назоў
Падмуркаў на родным полі.
Мы лёсы свае завязалі вузлом,
Каб годнасць сваю не страціць.
Цячэнне нам больш не зламае вясло --
Сям'я за сталом у хаце.
Над белым абрусам -- абраз на сцяне.
З малітвай жыве Айчына.
Пытае Кастусь: памятаеш мяне? --
А як жа! -- мы кажам шчыра.
Пакуль мой народ памятае той шлях,
Дзе колісь хадзілі продкі --
Не сядзе маскаль і не сядзе лях
За вёслы народнай лодкі.
Свидетельство о публикации №119121710058