***

Зноўку ў цемру імчыць электрычка --
Пакідае яна Беларусь.
Гэта станцыя горад свой кліча,
Што пасеяў у думках хаўрус.

Беларус, Беларусь... Дзе ж Заслаўе?
Хто ўчыніў па-над горадам здзек?
Ён з гісторыі піша пасланні,
Сваю думку праз голку прадзеў...

Знітаваць бы гісторыі славу
І прыпынак Заслаўем назваць.
Беларусь па-над ім нібы лава,
Што імкнецца дамы пахаваць

І накрыць сваім попелам шэрым,
Каб забыўся пра назву сваю
горад той у якога я веру,
І якому я песні пяю.

Ён не згіне ў тым часе свавольным,
І не страціць свой гонар і шлях...
Хто прыдумаў з назовамі войны,
Каб Айчына дарог не знайшла?


Рецензии