А. В

Я і ты. Ты і я ...
Паміж намі адлегласць у тысячы дзён.
Столькі ж зорных начэй назірала зямля --
За той час
на лугах і пяску вырас дзёрн.

А мы зноўку напружваем памяць сваю
І ў мінулае думкі вяртаем.
Я і ты. Ты і я.
Я здалёк пазнаю
вобраз той, што даўно памятаю.

Ты насустрач зусім нетаропка ідзеш --
Нібы ўзгадваеш вочы і рысы.
Я і ты. Ты і я --
гэта новы мой верш:
Прамы вугал з прамой бісектрысы.

Падзялі гэты вугал, хутчэй, папалам,
Дай яму для жыцця надзею.
Я і ты. Ты і я --
Мы збудуем свой Храм,
І асвецім яго ў нядзелю.


Рецензии