Ты стрымай!

Дзьве блакітныя зорачкі ў небе- глядзі!
Гэта вочы Радзімы тваёй.
Ты любі яе, беражы,
Сцеражы яе светлы спакой.

Як удзячны сын на матулю
Паглядзі на краіну сваю,
Не шкада за яе стаць пад кулю,
Адпусціць трапяткую душу.

Залатою ніццю праз сэрца
Беларусі вобраз ідзе,
І няма ва ўсім свеце месца
Больш святога за гэта нідзе.

Мы крывёй адкупілі грахі,
Калі біліся з ворагам насмерць,
Мы аддалі Зямлі ўсе даўгі:
Радыяцыя, боль, ганьба - досыць!

Паратуй Беларусь маю, Божа,
Справядлівасці я папрашу,
Памажы ёй, бо колькі ўжо можна
Цярпець крыўду, жалобу, нуду.

Самай чыстай ды светлай краіне
Пагражае навала ізноў,
Ты стрымай ліха, хай яно згіне,
Не дазволь, каб лілася больш кроў.


Рецензии
Олег, спасибо за частицу твоей Души, за поющий говор! Буду заходить, обращаться. Дай мне стих против войн, вражды... Вставлю в своё главное "Бомбы, Страх и... Капитал"! :))

Анатолий Филимонихин   15.12.2019 16:54     Заявить о нарушении
Спасибо,Анатолий, за теплые слова. Можете цитировать мой стих, буду рад

Олег Черкас   15.12.2019 18:27   Заявить о нарушении
Какой (сноска)?..

Анатолий Филимонихин   16.12.2019 21:21   Заявить о нарушении