Брату Аляксандру

     (У знак памяці)

Ты мог шэдэўры сатварыць.
Ты "залатыя" рукі меў.
Ды з-за каварнае хваробы
Раскрыць талент свой не паспеў.

А так хацеў яго раскрыць
І для таго даўжэй пажыць,
Што, рызыкуючы  жыццём,
Лёг пад хірургавы нажы.

Ды лёс прадвызначаны быў.
Змяніць яго ніхто не мог.
Ва ўзросце трыццаці трох год
Тваю душу паклікаў Бог.

А на Зямлі аставіў след
Ты свой у выглядзе магілы
І памяць ў сэрцах тых людзей,
Што ведалі цябе й любілі.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →