Скiдак бум

Крыху прымлеў на пошце я -
У маўзалей нібы, чарга!
Што тут робіцца - бяда!
І адкуль уся яна?

Не ўцёк - талон бяру,
Быць не можа - адстаю!
Не спужаўся, трэба мне,
Сорак пяты па чарзе!

Горача і дыхаць цяжка!
Беларус дажыўся, братка -
Дзве гадзіны я чакаю,
Ледзь стаю, але трываю!

Стаю, маўчу і назіраю,
Як усе, я справу маю -
Не за паштоўкамі стаім,
Усе таўчомся за адным!

Народ прыйшоў забраць сваё
Недарагое барахло!
Віной таму ўсяго прагрэс
І дзіўны сайт Аліэкспрэс!

Проста тыдні тры таму
Прайшоў у Кітаі скідак бум!
У пятніцу галоўную,
Што завецца чорнаю!


Рецензии