Я шукаю чалавека

С.Б.

Я шукаю чалавека
Некалькі апошніх дзён.
Адкажыце - што за здзека?
Ад мяне схаваўся Ён!

Чалавека я шукаю
Некалькі мінулых год.
Выйшаў з пятага трамваю -
І ў падземны пераход.

Чалавек быў побач, блізка,
Толькі знік, як снег, ізноў.
У кутку стаіць калыска.
Чалавек, хадзем дамоў.

Чалавек хавае вочы,
Не вяртаецца ніяк.
Да пяшчоты не ахвочы,
У душы яго скразняк.

І няма даверу лекам,
Не знікае пачуццё.
Я згубіла з чалавекам
Сон, развагу і жыццё.

14.12.2019


Рецензии
Главные чувства рифмуют Поэты
Человичьего и жиночного пола:
От любви встает духовная основа
И высокой грудью дышит Слово.

Емельянов-Философов   17.01.2020 06:28     Заявить о нарушении