Леониды

Леаніды
(на белорусском языке)

Прысвячаецца Уладзіміру
Караткевічу

Чароўную ноч у канцы лістапада
Касмічныя сілы прадставіць змаглі:
Як дзіўныя знічкі, ляцяць да Зямлі, –
Паток метэораў, паток зарапада.

Ляцяць Леаніды з каметы Галея,
Ляцяць і згараюць на зорным шляху.
Гляджу я ў неба, шкада іх крыху,
Для шчасця другіх дагараюць ў надзеі.

І здзейсняць жаданне, і можа так стацца,
Што знічкі згасальны акрэслены след
Камусьці прызначыць заслону ад бед,
А мо, напрарочыць усур`ёз закахацца?

Ляцяць Леаніды, ляцяць да Зямлі
Каб здзейсніць жаданні мы з вамі маглі.


Рецензии