6. my passion
ты даражэй за ўсіх у гэтым свеце,
і хоць мяне трывожаць страхі-змеі,
цябе кахаю, быццам дрэва вецер.
бязмежныя прасторы пакідаем,
нібы анёлы, разам назаўжды,
у радасці нястрымнай бачым далі,
якія не схавае грозны дым.
і хай агонь зайграе зноў у сэрцах,
закруцімся мы танцамі абдымкаў.
употай ноч бязладная смяецца,
ды нам не да яе і змрочных паядынкаў.
каханне не засыплецца грашыма,
яго не атрымаецца забіць,
не скінуць нават з розума вяршыні,
з ім застаецца только побач быць.
*мой запал (англ.)
(пер. 2019)
Свидетельство о публикации №119120802257