Час iдзе
Быццам рыбанька з вадой.
Быццам коцік з лаўкаю
Ці як блін са скваркаю.
А магчыма мы з табой
Як вядро і сырадой?
Агурок з смятанаю?
Нервы з валяр'янаю?
Не, напэуна мы з табой
Нібы шыя з галавой
Бо куды б ты ні глядзеў,
Разам мы заўжды ідзем.
Свидетельство о публикации №119120810484