Вiншаванне

Я жадаю табе ў гэты дзень,
Не задумвацца пра гады.
Лічбы ў пашпарце - гэта цень,
Для мяне ты заўжды малады.

Каб халоднай была галава,
А ў сэрцы агонь гарэў.
Каб бясконцая лесу канва,
Прабівала дарогі між дрэў.

І хай поспех і радасць з табою
Толькі побач заўсёды ідуць.
А няшчасці хай сыйдуць вадою
Усе пакуты з сабой забяруць!


Рецензии