Думкi у маршрутцы
А ты нібыта кантрабас! "
Вось так, сурова і заўзята
Унутраны гундосіць бас.
Я не скажу што тут памылка,
Адсоткаў колькі праўды есць.
Была прыгожая кабылка,
А зараз, як старэнькі лось.
Так, я зайздрошчу маладосці
Хацела быць такой заўжды.
Але час не шкадуе косці
І ужо свае бяруць гады.
Згас мой унутраны агеньчык,
Што часта вершыкі складаў.
Турботы, быццам бы каменьчык
З'явілася шмат важных спраў.
Жыццё імкліва паляцела
І перадыху мне няма
Хтось скажа - дзеўка звар'яцела
Я адкажу ім - не, мана.
Свидетельство о публикации №119120810335