Курапаты мае

Курапаты мае, Курапаты!
Пад зямлёю ахвяры і каты…
Крок за крокам бліжэй да крыжоў,
Што ўпіліся ў іглічную кроў.

Тут сышліся і роднымі сталі,
Хто раней і рукі не давалі.
Не давалі адзін аднаму,
А цяпер працягнулі ўсяму.

Курапаты стаяць, Курапаты!
А за імі цямнее Саратаў,
Ды засценкі па ўсёй зямлі,
Дзе з жыцця беларусы пайшлі.

Толькі кветкі спяваюць над вамі
Ды гуляюцца птушкі з крыжамі.
Кожны гук — памінальны набат,
А крыжы — пахавальны атрад.

На ўзбярэжжы ракі-аўтастрады
Курапаты прыліплі бравадай.
Непатрэбным прыліплі давескам
І трашчаць, як падсохлыя трэскі.

Памяркоўныя мы — беларусы.
Кожны раз паддаёмся спакусе.
Што за справа да гэтага месца?
Хай пад пылам ляжаць застаецца!

                06.05.2018


Рецензии