Ой чый та конь стаiць

Ой чый та конь стаіць
Сівая грыванька
Мне спадабалася,
Мне спадабалася
Тая дзяўчынанька.

Не так дзяўчынанька
Як тварык беленькі
Падай жа дзяўчына,
Падай  прыгожая
На каня ручанькі.

Дзяўчына падайшла
Ручанькі падала
Ой лепей я б была,
Ой лепей я б была
Кахання  няведала.

Кахання, кахання
З вечара да рання.
Як сонейка зайдзе
Як сонейка зайдзе
Каханне адыйдзе…

Пераклала з украінскага Лілія Воранава (Журавінка) 03.12.2019г.


Рецензии