Успамины

Маё дзяцінства не жадаю,
Каб паўтарылася каму.
Аб ім я толькі ўспамінаю,
Забыць вайны я не магу.
Наўкола птушкі не спявалі,
Браты,бацькі пайшлі ў лясы.
Гарматы ўсюды грамыхалі,
Іх ўсё бліжэлі галасы.
Часцей усё дзынкалі асколкі,
Ляцелі з шыбаў мне на грудзі.
Крычаў,баяўся не я толькі,
Навошта бьюць нам вокны людзі.
А гром гарматы набліжаўся,
Рабіўся з часам ўсё гучней.
З той ноччу дзень перамяшаўся,
Слёзы каціліся з вачэй.
У хату ранкам зайшлі людзі,
У касках,зброя на плячы.
Ствол скіравалі мне ў грудзі,
Паспрабуй некуды ўцячы.
Чужая мова загрымела,
Старой ад прыклада не ўкрыцца.
Хаваўся я,глядзеў нясмела,
Ратуй бабуліна спадніца.
Прышэльцы тыкалі ў фота,
Патрэбны ім мае бацькі.
Ах гэта памяць=тое вока,
Што бачыць горкія дзянькі


Рецензии