Дождж - паэт. пераклад

Вялікія хмары сьцягнулі нябесную сінь,
Хатыны зьнікалі ў задушлівай змрочнай смузе.
Са грукатам грома сарваліся зь неба — амінь —
Халодныя кроплі ў сваёй разнастайнай красе.

Пажоўклы лісточак падняўся, зрабіў піруэт
І рушыў са шквалам у двор без ніякіх манэр,
Шукаючы твой палымяна-даўкі сілуэт
У цёплым свячэнне ад вокнаў шматлікіх кватэр.

© Пераклад з укр.: Alice F. (27.09.2018)
© Арыгінал: Анатолій Кириченко (25.11.2015), http://www.poetryclub.com.ua/getpoem.php?id=623855


Рецензии