Край мой гаротны
i мой кут ля балот Скараднянскi
дываны верасоў на пралесках
i старой Велiзоўкi сад панскi
Дзе так дзiўна жалейка iграе
пералiвамi трэль жаўрукова
дзе так сэрца прыемна кранае
мацярынская родная мова
Не зажылi яшчэ твае раны
ад тых вогненных дзён лiхалецця
як Чарнобыль цябе зноў параніў
тым нябачным атручаным смеццем
Бацькаў дом з края луга, ля рэчкi
я цябе не забуду нiколi
Як малым еў з кiслiнкай парэчку
I чырвонымi былi далонi
А яшчэ памятаць буду доўга
сумны крык журавоў развiтальны
Голас мацi -хай добрай дарога!
і калі зноў прыедзеш? –пытанне
26.11.19
С благодарностью за первоначальные стихи и вдохновение моей маме -Денисовой Антонине Михайловне. А мне спасибо за корректировку
Свидетельство о публикации №119112604621
Я не ведала, што вы родам з Беларусі, Уладзімір... Я таксама нарадзілася ў Беларусі.
З цеплынёй і павагай...
Людмила Кочегарова 25.01.2020 17:56 Заявить о нарушении
Владимир Денисов 5 25.01.2020 18:27 Заявить о нарушении