Праз месяц, мама, ты памрэш...
Праз месяц, мама, ты памрэш,
А зараз ты – яшчэ жывая:
Ў Зялёным лузе ты жывеш,
Тамара – жыць дапамагае.
Бываю рэдка, хоць люблю,
Бо больш любіў, калі на дачы
Капалі разам мы зямлю,
Шукалі мы на ёй удачы…
Сястрычка зараз там жыве –
У любай нам з табой Крыжоўцы.
Яна там ходзіць па траве,
Сыходзіць там – на астаноўцы…
Праз месяц, мама, ты памрэш,
А для мяне й цяпер – жывая:
Ў Зялёным лузе ты жывеш,
Тамара побач... маладая…
24 лістапада 2019 г., нядзеля
Свидетельство о публикации №119112401726