Цi сухое лiсце гонiць...

***
Ці сухое лісце гоніць
Гэты вецер уначы,
Што шуміць і нават вые?
Ці то я згубіў ключы
К завадному сэрцу-ляльцы,
І таму яно так ные?
Ці жыццё плыве праз пальцы
У краіне, дзе ўсё добра,
Дзе і я жыву, як кобра
Без зубоў?
Заклінаюць, дрэсіруюць,
Б’юць па носе
Дудачкай,
Каб толькі слухаў…
І маўчаў!
Не весці вухам?
Што ж, пра боль душы крычы
Разам з ветрам уначы...

22. 11. 2019 г.


Рецензии