А мне б яшчэ крыху пажыць!

Як хочаца яшчэ  пажыць !
І кожным днём, каб даражыць.
Глядзець на сонца на ўсходзе
І бачыць як яно заходзе.

Яшчэ б мне трошачку пажыць!
Дзяцей з унукамі ажаніць .
Здароў’е моцнае,  каб мець
Нябыць дасужай і не зудзець.

Каб вочы бачылі  дарогу,
А ногі йшлі, каб без падмогі.
І каб дзяржалі рукі кружку
Пры  памяці была старушка.

Каб праўнукаў сваіх кахала,
І на руках  бы іх трымала.
Каб кожнаму дала сама  імя
І выпіць каб магла віна.

Чытала вершы без падмогі,
А розум бы не збіў з дарогі.
І каб да дзён сваіх апошніх
Чакала ўсіх да сябе ў госці.

Вось так бы старасць мне пражыць!
Кіно з тэатрам не забыць.
І роўна спіначку трымаць
Як быццам мне вось трыдцать пяць.

Лілія Воранава Журавінка) 20.11.2019г.


 


Рецензии