Мне 85
Што да такога ўзросту дажыву,
І што сяброў сваіх і многіх аднагодкаў,
З дзяцінства кволы, я перажыву.
Мой шлях жыццёвы быў не простым, гладкім.
Хваробы, беды падкідаў мне лёс.
І выжываць, я ў тым перакананы,
Дапамагаў Усявышні мне з нябёс.
Я адчуваў яго заўжды з сабою поруч,
Калі звісалі хмары нада мной.
Ён мне дапамагаў развеяць беды,
Лячыў хваробы і ўсяляў спакой.
Ляцелі годы нібы хмары ў небе,
І восень позняя ахутала мяне.
Замоўклі песні, патускнелі фарбы,
А ўсё былое бачыцца, як ў сне.
І адчуваючы Ўсявышняга апеку,
Я кожны дзень малюся і прашу
Абараняць мяне ад болю і трывогі
І ў Царства божае прыняць маю душу.
Свидетельство о публикации №119111909808