У прыгарадным лесе

   
Мяшкі з цэлафану,
як сведкі пра час,
пракладкі для паннаў,
шкарпэткі, абцас;

крывая патэльня
і з дзюбаю чайнік,
пластмасавы пеўнік,
пажарны вяшчальнік;

гадзіннік, транзістар,
з кам’ютара плата,
указы міністра
на будні і свята;

вяшчун-тэлевізар
з падсмаленым вокам,
з пабітаю пысай
мабільная nokiia,

часопісы контры,
між іх баравік,
з разяўленым ротам
стары чаравік.

А вунь і дымок
віецца, як змейка, –
і зноў незнарок
з акуркам зямелька.


Рецензии