Гармонiк

 Калi гармонiк бацька у рукi брау,
 Зарнiчка дзiуных гукау ажывала,
 Запаланяла думки шэптам трау,
 Цяплом, пяшчотай сэрца напауняла.

 У той музыцы то пламенi агонь,
 То боль ваенных злых гадоу падчас,
 То белай завiрухи снежны звон,
 То полечкi задорны перапляс.

 Гармонiк вечар цiхай пазалотай,
 Напоунiу душу, неба, сад...
 У вачах у бацькi свецiцца пяшчота,
 Задор i моц, як многа дзён назад.

 Я не згубила тых мелодый гукi,
 Уздыхае вечар яблыневай ценню,
 Захода сонца яркiя карункi,
 Чаруюць, заварожваюць iмгненне.

 Рукой кранаю кнопкi, чую гукi,
 Што песняй бацька падпявау,
 I бачу вечар той далёкi,блiзкi,
 Калi гармонiк бацька у рукi брау.


 


Рецензии