Iнфармацыйная вайна

Інфармацыйная вайна працяла думкі.
Інфармацыйная вайна сцінае сэрцы.
Яна звязала ногі нам, звязала рукі,
Каб мы не ўбачылі ў жыцці і кроплі сэнсу.

На сцэне хворы рэжысёр... Аркестр іграе.
Камусьці хлопае слухач, які аглух...
Не тая песьня над зямлёй і родным краем,
А той, хто слухае яе -- губляе слух.

Інфармацыйная вайна
нябачна раніць.
Інфармацыйная вайна
знішчае волю.
Інфармацыйная вайна
не мае правіл, --
Яна іграе па жыцці
чужую ролю.

Мы развучыліся глядзець сябрам у вочы.
Мы развучыліся казаць аб тым, што праўда
З інфармацыйнаю вайной змагацца хоча,
Каб не падкралася да ўсіх знянацку здрада.

Калі мы пераможам страх -- мы будзем разам.
А калі разам мой народ, то ён адзіны.
Настане хутка той вайне паўсюль параза --
Пакліча голас нас не маці, а Радзімы.

15.11.2019. Заслаўе


Рецензии