Народная любоу

Народная любоў

З нябёс пастулат, як наказ пакаленням,
як Боскае спадчыны мудрасць:
сягоння прароку паклон на каленях,
а заўтра пакліча дзень судны.

Касмічнага клона калайдар народзіць,
за чыстую выдасць манету,
любімцаў народа, з іголкі па модзе, –
наш “бацька народаў”з таго нават свету.

А колькі іх будзе, гурмане  ілюзій,
на шалях людскіх скрыжаванняў,
і хто нашу радасць любові астудзіць
навукай з біблейскіх паданняў?

На небе прарочым куміравы сцежкі
чакаюць з’яўлення народзін
і кожны там хоча быць Богам бязгрэшным,
і толькі на крыж – аніводзін.


Рецензии