Вяртанне

 О мая Радзiма дарагая,
 Для мяне ты мацi i сястра!
 Я з табой сябе к сабе вяртаю,
 Мой выток святла ты i дабра.

 Я цябе, мой сонечны куточак,
 Пасля раставання зноу вiтаю!
 Празвiнеу мiнулых дзён званочак,
 Я сваё дзяцiнства сустракаю.

 Быцццам толькi учора пад дубамi,
 Смажылi мы сала у Вялiкдзень,
 Бегалi у сасоннiк за грыбамi,
 Паласкалiся у рачной вадзе...

 Па табе сумую я усё болей,
 Мару у родных месцах пабываць,
 Каб адчуць тваёй зямлi раздолле,
 I праматчын запавет прыняць.


Рецензии