Старая Бяроза

Помню, ля дзедавай хаты бяроза старая расла,
Карэннем сваім у іншы свет здавалася выйшла яна.
А ствол у яе быў магутны і белы, як чыстай паперы лісток,
А чорныя рыскі, бы запіс там нейкі пра яе,напэўна, жыццё.

Магутная крона ў неба ўзнялася высока,
І нібы дзеткі яе, з ветрам гуляюць лісточкі.
Тут падалося мне, што ня дрэва гэта стаіць, а жывая істота,
Якая мне хоча нешта сказаць. Стаю і слухаю моўчкі.

І раптам пачуў я, як лісце нешта кажа сваім караням,
Быццам бы раіцца, пытае аб чымсьці, мабыць:"Як раней жылі?"
І тут зразумеў я ўвесь сэнс той размовы цікавай-

Гэтае дрэва старое мне напамінак аб родзе маім,
Карані за зямлю зачапіліся, як калісьці тут продкі мае,
А лістота зялёная-тыя, хто зараз жыве. Пэўна недзе ёсць там і я.

        24, 25 і 26 снежня 2001 г.


Рецензии