Беларусь

Нібы кляновы лісток няправільнай формы,
Беларусь мая родная ў цэнтры Еўропы
Ляжыць і красуе на доўгіх шляхах
З поўдню на поўнач, з усходу на захад.

Шмат праз яе дарог пралягло,
Шмат калі хадзіў па іх хто:
Былі сябры, дружбакі, падарожнікі проста,
Парою ногі варожыя тапталіся жорстка...

Але ж ляжыць і красуе там, дзе была
Спрадвеку дарагая Радзіма мая.
І мы, Айчыны верныя сыны,

Радзіму будзем берагчы заўжды,
Каб дзеці нашы шчасліва раслі
На Богам Данай нам зямлі.

              23 сакавіка 2001 г.


Рецензии