Белы Бусел

Белы бусел падняўся ў неба,
Круг зрабіў над маёй галавой,
А як вольна, нават велічна неяк
Ён ляцеў над краінай маёй.

І адчуў я, што ў мяне са спіны,
Як па жаданню майму запаветнаму,
Сталі крылы патроху расці,
Бусліны магутным крылам адпаведныя.

Вось і выраслі крылы, як я пажадаў,
І ўзляцеўшы ў нябёсы, я птушкаю стаў...
Белы бусел падняўся ў неба,

Круг зрабіў над маёй галавой,
Пачакаў сваіх жонку і дзетак,
А пасля паляцелі кудысь чарадой.

             23 сакавіка 2001 г.


Рецензии