Дождж пайшоу, а дзень навокал...
Дождж пайшоў, а дзень навокал
Зноў туманны, нібы дым.
Так цудоўна адзінока
Памаліцца ўсім святым!
Маладых бярозак купка
П’е асенні цёплы дождж.
Прыязджай, мая галубка,
Адзіноту патрывож!
Пацалую цябе ў губы,
Нібы гэта ў першы раз!
Едзь хутчэй, мая галуба,
Покуль шчасцейка – у нас.
Ты мяне таксама любіш,
Хоць былі паэты... Тры!
Пацалую цябе ў губы,
Бо ты шчырая... ўнутры!
10. 11. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119111005201