***

Калі мы ў думках пераможам страх,
Мы здолеем з Айчынай паяднацца:
Сядзець, і размаўляць каля кастра
Аб тым, чаго не варта больш баяцца.

Той час настане хутка, ты -- павер!
Пакліча сэрцы стомленая праўда.
І пойдзем разам мы не ўніз, а ўверх.
Мажліва, гэта будзе нават заўтра.

Пральецца з сэрцаў музыка жыцця
Да той Айчыны, што натхняла вочы.
І будзе дзень зіхцець, нібыта сцяг,
Што над зямлёй крыляць узнёсла хоча.

Прымі яго, сагрэй паглядам тым,
Каб радасць пралілася гучна,чынна,
Каб Паланэз прыдбаў другі матыў,
Сыноў здалёк паклікала Айчына.


Рецензии