Шум далёкай электрычкi...

***
Шум далёкай электрычкі
Ў цішыні начной.
Спяць бярозанькі-сястрычкі
Ў цемры пад гарой.

Я гарую, я гарую:
Я цябе любіў!
Ды ўжо болей не раўную,
Многае забыў.

Ты ж ніколькі не даруеш
Мне маю любоў!
Недзе ў восені начуеш,
П’еш атруты кроў.

Памалюся нанач Богу.
Ноч даўно ужо…
Ён падкажа мне дарогу,
Каб без міражоў.

Спі, як я не спаў ніколі!
Вельмі моцна спі!
Электрычка дзесь у полі…
Ты яе прысні!

04. 11. 2019 г.


Рецензии