З кiм там ранiца гаворыць...

***
З кім там раніца гаворыць?
Раніца маўчыць.
Шум далёкай электрычкі.
Зорачка мігціць.

Знаю, да мяне прыедзеш,
Можа, сёння днём,
Можа, заўтра па абедзе…
Можа, дажывём

Мы з душой маёю разам
Да святла вачэй.
Толькі б, толькі б не параза
Восеньскіх начэй!

Шум далёкай электрычкі.
Зорачка мігціць.
Твае вочы, як крынічкі!
Піць бы іх ды піць!

04. 11. 2019 г.


Рецензии