Таямнiца Крэускага замка

Песню можно послушать здесь:
https://vk.com/wall-175293274_444

Дзяўчына трапіла ў сцяну,
Дзе толькі каменнае сонца.
Падрыхтавалі так да сну,
Скруцілі кайданамі  моцна.

Каб скончыла сваё жыццё
І  душу аддала сцяне.
Адправілася ў забыццё,
Навекі бачыць боль у сне.

У ахвяру прынеслі яе,
Абы не падала сцяна.
Ахвяра моцы надае,
Была абрана дзяўчаня.

Прыпеў

Сцяна дзяўчыну прыняла
І зараз з ёй яна стаіць.
Сцяна дзяўчыну абняла
І разам з ёй стагоддзі спіць.
На сцяну пакладзі далонь,
Заплюшчы вочы як у сне.
Адразу ты адчуеш боль,
Што прыхавана ў сцяне?

Але калі спытаць сцяну,
Яна раскажа пра сакрэт.
Заплача як расой слязьмі,
Нібыта плача цэлы свет.


Рецензии