Маё акно мяне натхняе...

***
Маё акно мяне натхняе,
Ў чужыя вокны не гляджу.
Яно і радасным бывае,
І сумным. Перад ім сяджу,

Гляджу ў акно душы бяздоннай,
Знаходжу ў ім я безліч зор
Сярод начэй маіх бяссонных
Жыццю майму наперакор.

31. 10. 2019 г.


Рецензии