Я на стале хацела б разабраць...
* * *
На снезе я хацела б разабраць
Птушыныя рунічныя пісьмёны.
Усім без выключэння дараваць
Па самаму высокаму закону.
Чужым і блізкім.
(Блізкім мо найперш.)
Сказаць: ніхто ні ў чым не вінаваты.
Хоць ты і цяжка, можа быць, жывеш,
А хто лягчэй?
Алкаш у дзень зарплаты.
Пародыя:
* * *
Я на стале хацела б разабраць
Паперкі каляровыя – зарплату.
Усім без выключэння дараваць:
Пятровічу, Пашкевічу і свату.
Чужым і блізкім.
(Бацьку мо найперш.)
Сказаць: ніхто ні ў чым не вінаваты.
Рыгоравіч, мо цяжка ты жывеш?
А хто лягчэй?
Мо я – у дзень зарплаты?
Юрый Баравіцкі
28 кастрычніка 2019 г.
Заўвага аўтара: Пятровіч (Сачанка) Барыс – старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, Алесь Пашкевіч – намеснік старшыні СБП, сват – там сват на браце, а брат на сваце, як усюды ў Беларусі.
Свидетельство о публикации №119102807455