Набегла хмара, дожджык сыпануу...

***
Набегла хмара, дожджык сыпануў.
Будзіць цябе шкадую, бо люблю.
Я з табой побач ціхенька засну.
Няхай той дожджык сыпле на зямлю!

Няхай той дожджык сны табе нясе
Пра нашу маладосць, зару, вясну.
Я засынаю побач пакрысе,
Бо я з табой адразу не засну.

28. 10. 2019 г.


Рецензии