Навошта вожыку iголкi?

Навошта вожыку іголкі? --
Спытаў настаунік у Міколкі.
І вучань даў адказ бясспрэчны:
На іх ён носіць свае рэчы.

З травы і лісцяу дом будуе
І дзетак там сваіх гадуе.
А каб драпежнік не трывожыў,
Ён футра голкамі ўпрыгожыў.

І воук з лісой, што гоняць зайца,
Найболей вожыка баяцца.
Ён хоць малы, ды сколе бокі
Так, што пачнеш ад болю скокі.

21.09.2019. Заслаўе.


Рецензии